Затрымалі журналіста Паўла Мажэйку. Прычыны – не вядомыя


У Горадні затрымалі журналіста Паўла Мажэйку. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область». Прычына затрымання не вядомая.

Кіраўнік Цэнтру гарадскога жыцця і журналіст «Белсату» Павел Мажэйка пасля 3 содняў арышту. Горадня, Беларусь. 29 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

У 2002–2004 гадах Павел Мажэйка ўжо быў асуджаны да «хіміі» за нібыта паклёп на Аляксандра Лукашэнку ў артыкуле пра знікненне Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і іншых апанентаў кіраўніка Беларусі.

Журналіст вёў аўтарскія праграмы на «Белсаце», а затым стварыў у Горадні «Цэнтр гарадскога жыцця». Летась яго ліквідавалі паводле пазову пракуратуры.

26 красавіка 2021 года на Паўла Мажэйку, мастака Алеся Пушкіна і «іншых асобаў» завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за нібыта рэабілітацыю і апраўданне нацызму. Прычына – дэманстрацыя 19 сакавіка на выставе ў «Цэнтры гарадскога жыцця» партрэта беларускага антысавецкага дзеяча Яўгена Жыхара. Пазней Паўла адпусцілі, бо «зніклі падставы для затрымання».

Hавiны
Мажэйка пра «справу аб карціне Пушкіна»: «Адчуваю, што набірае абароты»
2021.05.07 18:04

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў