У Літву з Беларусі патрапілі больш як 3400 нелегальных мігрантаў


Літоўска-беларуская мяжа. Пункт пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат

30 ліпеня, паводле звестак Дэпартаменту статыстыкі Літвы, было затрымана 117 мігрантаў з Беларусі, якія незаконна перасеклі мяжу. Пра гэта паведамляе DELFI.

Агулам сёлета на літоўска-беларускай мяжы затрыманы 3 401 замежнік. Сярод іх у асноўным грамадзяне Іраку – 2 212 чалавек.

Сярод іх таксама 191 грамадзянін Конга, 129 – Камеруна, 90 – Расеі, 89 – Сірыі, 85 – Ірану, 79 Гвінеі, 79 – Афганістана і іншыя грамадзяне.

Hавiны
Еўразвяз пагражае Менску санкцыямі за пастаўку мігрантаў
2021.07.31 10:48

Нагадаем, што Еўразвяз разгледзіць увядзенне санкцыяў супраць асобаў, адказных за перакідку мігрантаў цераз Беларусь у Літву. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэпа Бурэля.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў