Віталій Клічко дапускае, што Расея можа арганізаваць новы наступ на Кіеў


Мэр Кіева Віталій Клічко мяркуе, што расейская армія можа зноў паспрабаваць захапіць сталіцу Украіны. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю «Bild», паведамляе «Українська правда».

«Кіеў быў і застаецца мішэнню для Пуціна, бо сталіца – гэта сэрца краіны. Але мы значна лепш падрыхтаваныя да гэтага, чымся два гады таму. Калі Пуцін прыме такое рашэнне, гэта будзе крывавае рашэнне», – падкрэсліў Клічко.

Мэр Кіева ў інтэрвʼю заклікаў Захад узмацніць падтрыманне Украіны: «Нам тэрмінова трэба больш сродкаў паветранай абароны, больш зенітных ракетаў!»

Клічко таксама пракаментаваў словы некаторых заходніх палітыкаў пра перамовы або замарожванне вайны:

«Гэта няправільнае стаўленне, замест гэтага нам патрэбная вялікая падтрымка. Мы не аддамо Расеі ніякіх тэрыторыяў. Гэта не можа быць кампрамісам».

Нагадаем, у лютым – сакавіку 2022 года наземны наступ расейскіх войскаў на Кіеў разгортваўся з тэрыторыі Беларусі. Наступ скончыўся поўным правалам: агрэсар зазнаў вялізарныя страты і быў вымушаны адступіць на чарнігаўскім, кіеўскім і сумскім кірунках, гэтыя вобласці былі цалкам вызваленыя ад акупантаў.

Аналітыка
Чаму вайна ва Украіне зайшла ў тупік, і чым гэта можа скончыцца?
2024.02.24 05:45

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў