За «лайк» пад пастом «Белсату» 10 содняў арышту і канфіскацыя тэлефона


У Гарадку асудзілі дзяўчыну, якая паставіла лайк пад пастом «Белсату» ў Instagram, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Тэлеграм-канал Белсату. Менск, Беларусь. 28 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Паводле праваабаронцаў, суд адбыўся яшчэ 1 сакавіка. Міліцыянты забралі тэлефон дзяўчыны, якая жыве ў Гарадку. Дзяўчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але на тэлефоне прыкладанні Instagram і Telegram дзяўчына пасля затрымання выдаліла. Яна патлумачыла, што баялася, што міліцыянты могуць знайсці там нешта «забароненае».

У адказ на гэта міліцыянты спампавалі прыкладанні на тэлефон, зайшлі ў яе Instagram-акаўнт, а ў «захаваных» пабачылі ўсе публікацыі, якія яна «лайкнула». Сярод іх быў пост «Белсату» з Пагоняй, за што мясцовыя міліцыянты склалі на яе пратакол па арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Віну дзяўчына не прызнала. У выніку, суд прызначыў ёй 10 содняў арышту і пастанавіў канфіскаваць яе тэлефон.

Hавiны
Сілавікі працягваюць катаваць палітычных вязняў на Акрэсціна і ў Жодзіне
2022.03.31 17:19

РП belsat.eu

Стужка навінаў