Сілавікі працягваюць катаваць палітычных вязняў на Акрэсціна і ў Жодзіне


У беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання затрыманыя паводле палітычных матываў зазнаюць катаванні. Арыштанты сутыкаюцца з нялюдскімі ўмовамі ўтрымання: у перапоўненых камерах няма матрацаў і пасцельнай бялізны, іх не выводзяць у душ і на шпацыры ды не даюць медычнай дапамогі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

ІЧУ на Акрэсціна.
Фота: Белсат

Умовы ўтрымання на Акрэсціна і ў Жодзіне для палітычных вязняў застаюцца нялюдскімі, сведчаць арыштанты, якія выходзяць на волю.

Сілавікі збіваюць зняволеных, у камерах няма ні матрацаў, ні пасцельнай бялізны, вопратку сілавікі забіраюць.

У камеры па вентыляцыйнай трубе трапіў пярцовы газ

Яшчэ горшыя катаванні людзі зазнаюць у жодзінскім ізалятары. Ложкі металічныя, на падлозе – кафля. Начамі працаўнікі адмыслова шумелі і заміналі спаць. Раней былыя арыштанты распавядалі, што дзяжурныя вывелі некалькі мужчынаў у душ, замкнулі іх і залілі пярцовым газам. Газ праз вентыляцыйную трубу трапіў і ў астатнія камеры на паверсе.

Медыкаў у Жодзіне не было, а таблеткі затрыманым давалі толькі тыя, што перадаваліся сваякамі.

Хлопец, які адбываў арышт на Акрэсціна і ў Жодзіне, распавёў пра катаванні ды ўмовы ўтрымання ў ЦІП. Мянчук быў у 6-мясцовай камеры, у якой сядзелі 16 асобаў.

Увесь арышт хлопец адбываў у ЦІПе на Акрэсціна. Першая камера, у якую яго пасадзілі, была разлічаная на чатырох чалавек, але арыштантаў там было 16.

«Тэмпература паветра была ў межах 30 градусаў, па сценах цёк кандэнсат. Вокны і кормнік зачыненыя. Цэлы дзень нам давалі ўсяго дзве порцыі ежы на 16 чалавек. Казалі, што астатнія мусілі нібы з’ехаць у Жодзіна, ім харчаванне не належыць».

Праз некалькі содняў хлопца спачатку перавялі ў камеру, дзе на 6 «шконак» былі 32 асобы, а пазней адправілі ў 8-мясцовую камеру з 40 арыштантамі:

«Кармілі кашай: сечкай, аўсянкай, прасянкай, пярлоўкай. З гэтымі кашамі давалі пячоначныя, рыбныя, мясныя катлеты, у якіх хлеб быў з пахам мяса. Часам давалі рыбу. На сняданак была гарбата, на абед – кісель ці ўзвар. На вячэру піць нічога не давалі. Вада з-пад крана жудасна смярдзіць хлёркаю».

У ЦІПе людзей не збівалі. Але сілавікі забралі ўсе грошы з кішэняў нібыта ў якасці аплаты за харчаванне.

Артыкулы
Затрыманых на антываенных акцыях збівалі, катавалі і залівалі газам
2022.03.15 11:56

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў