На судзе над палітвязнем Аляксандрам Івуліным затрымалі студэнта за палоскі на заплечніку


17 студзеня быў затрыманы студэнт Пінскага педагагічнага каледжа Ілля Дабрадзей, паведамляе «Вясна».

У Партызанскім РУУСе на яго склалі пратакол за «несанкцыянаванае пікетаванне». На судзе 19 студзеня хлопец не прызнаў віну, прызнаўшы наяўнасць на заплечніку БЧБ-палосак, аднак не пагадзіўшыся з абвінавачваннем у пікетаванні.

Суддзя Наталля Дзядкова прысудзіла Іллі арышт на 10 содняў. Імаверна, хлопец ужо адбыў іх.

Аб’ектыў
Два гады калоніі агульнага рэжыму – прысуд Аляксандру Івуліну
2022.01.19 21:59

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў