Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні працоўных пенсіяў на 6,3 %


Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб павышэнні пенсіяў», паведамляе БелТА.

Пенсіі маюць пералічыць з 1 сакавіка 2022 года. Паведамляецца, што падвышэнне пенсіі звязана з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне.

У выніку пераразліку з 1 сакавіка 2022 года пенсіі павялічацца ў сярэднім на 6,3 %.

Паводле афіцыйных звестак, інфляцыя ў Беларусі ў 2021 годзе склала 9,97 %.

У 2021 годзе працоўныя пенсіі былі павышаныя на 7 % з 1 верасня.

Hавiны
У Беларусі павялічаць бюджэт пражыткавага мінімуму. Як гэта адабʼецца на кішэнях беларусаў?
2022.01.29 14:17

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў