У Менску затрыманыя 100 чалавек, у тым ліку швейцарская журналістка


Паводле тэлеграм-каналу валанцёраў «Списки задержанных», у Менску па стане на 19:00 затрыманыя мінімум 100 чалавек.

Паводле блогера Антона Матолькі, напярэдадні ў закрытых тэлеграм-чатах абмяркоўвалася магчымасць правядзення пратэставай акцыі на праспекце Незалежнасці ў Менску. Імаверна, у сувязі з гэтым цяпер у цэнтры сталіцы адбываюцца кропкавыя затрыманні. Відавочцы кажуць, што ў раёне станцыі метро «Кастрычніцкая» сілавікі забіраюць звычайных мінакоў.

Паводле ПЦ «Вясна», затрыманая швейцарская журналістка Люцыя Чыркі (Luzia Tschirky). Разам з ёй затрыманыя Анісія Гурская (Казлюк) і яе муж Юлій Ільюшанка. Люцыя паспела паведаміць, што яе затрымалі ў цэнтры гораду. Каля 17:00 стала вядома, што журналістку вызвалілі.

Таксама паведамляецца, што былі затрыманыя Антаніна Акудовіч, Аляксандра Бяганская, Дзмітрый Марэцкі. Мужчыну трымаюць у Маскоўскім РУУС.

Hавiны
Каля Акрэсціна затрымалі рэжысёрку Карыну Хацкалёву
2021.01.31 18:55

Агулам валанцёры маюць звесткі мінімум пра 100 затрыманых сёння ў Менску.

ВІДЭА
Беларусы працягваюць нядзельныя пратэсты: акцыі ў гарадах, затрыманні ў Менску
2021.01.31 13:08

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў