Палітвязня Мікалая Дзядка паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да суіцыду»


Адміністрацыя магілёўскай Следчай турмы №4 працягвае ціснуць на палітзняволенага актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка, паведамляе газета «Новы час».

Яшчэ 15 снежня бацька Мікалая Аляксандр Дзядок распавёў, што на сына складаюць рапарты за парушэнні, якія ён не здзяйсняў, а таксама адмаўляюць у аказанні медычнай дапамогі.

16 снежня – на наступны дзень пасля спаткання з бацькам – палітвязня адміністрацыя Следчай турме № 4 у Магілёве паставіла на прафілактычны ўлік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва».

Пра гэта напісаў сам грамадскі актывіст і журналіст «Новага Часу» Мікалай Дзядок:

«На наступны дзень пасля спаткання з бацькам мяне паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва» – за тое, што 6 гадоў таму я парэзаў рукі і жывот у ШІЗА ў Горках. Падумалася, што раней наша пакаленне збірала фішкі, маркі і налепкі, а цяпер – прафулікі. Засталося яшчэ сем (усяго 10 катэгорый) – і будзе поўны камплект. Толькі для гэтага трэба будзе пачаць збіраць абшчак і гуляць у азартныя гульні».

Блогер, актывіст анархічнага руху Мікалай Дзядок сёлета быў пакараны 5 гадамі калоніі.

Артыкулы
«Мой сын пайшоў на пакуты, каб іншыя людзі маглі жыць свабодна». Вялікая гутарка з бацькам Мікалая Дзядка
2021.07.15 17:59

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў