«Найгоршая санкцыя супраць Расеі – падзенне дыктатуры Лукашэнкі» – кіраўнік МЗС Эстоніі


Міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу 30 лістапада на спатканні міністраў замежных справаў дзяржаваў NATO ў Бухарэсце (Румынія) адказаў на пытанне Сяргея Пелясы, карэспандэнта «Белсату».

Урмас Рэйнсалу.
Фота: Estonian MFA / Twitter

«Беларуссю кіруе нелегітымны дыктатар Лукашэнка. Найгоршая санкцыя, якую мы можам увесці супраць расейскага рэжыму, – гэта падзенне дыктатуры Лукашэнкі», – заявіў эстонскі міністр.

29 лістапада абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла на Мюнхенскай канферэнцыі лідараў у Бухарэсце. У сваім выступе яна заклікала прызнаць рэжым Лукашэнкі спонсарам тэрарызму і пашырыць санкцыі на працаўнікоў дзяржаўных медыяў, КДБ і спецслужбаў. Таксама Ціханоўская заклікала пашырыць выдачу візаў для беларусаў у беларускіх гарадах і падтрымаць рэпрэсаваных.

«Расея падарвала суверэнітэт Беларусі падпісаннем новых дамоваў аб вайсковай і эканамічнай інтэграцыі. Яны падпісаныя з дыктатарам, які не мае права нічога падпісваць ад імя народу, пасля таго, як страціў усялякую легітымнасць у 2020 годзе», – нагадала Святлана Ціханоўская.

Таксама Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Румыніі Нікалаэ Чукэ, беларусамі, якія жывуць у гэтай краіне, і выступіла ў румынскім парламенце і ў Бухарэсцкім універсітэце.

Hавiны
Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Румыніі і выступіла на Мюнхенскай сустрэчы ў Бухарэсце
2022.11.29 10:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў