Польскія ўлады апублікавалі чарговыя сведчанні спробаў штурму мяжы мігрантамі


Спробы незаконнага перасячэння польскай мяжы не спыняюцца: у польскіх службоўцаў кідаюць камяні, петарды, а таксама слепяць іх лазерамі.

Памежная аховы Польшчы паведамляе, што ноччу на ўчастку у Мельніку і Шудзялаве група агрэсіўна настроеных замежнікаў спрабавала незаконна перасекчы польскую мяжу. У польскіх службоўцаў кідалі камяні, петарды і металічныя трубы.

Міністэрства абароны Польшчы паведамляе, што польскіх жаўнераў закідалі камянямі каля вёскі Такары. Таксама беларускія сілавікі сляпілі палякаў лазерамі.

Агулам за 29 лістапада польскія службоўцы зафіксавалі 134 спробы незаконна перасекчы мяжу. За дапамогу нерэгульнай міграцыі затрымалі двух грамадзян Украіны. Варта адзначыць, што інтэнсіўнасць гэтых дзеянняў усё ж знізілася: на піку міграцыйнага крызісу ў кастрычніку-лістападзе Польшча фіксавала па 600-700 спробаў незаконнага перасячэння мяжы на дзень.

  • Польшча, Літва і Латвія сёлета фіксуюць найбуйнейшую ў гісторыі плынь нерэгулярнай міграцыі праз тэрыторыю Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.
Аб’ектыў
Лукашэнка прыехаў агітаваць мігрантаў
2021.11.26 21:49

РР belsat.eu

Стужка навінаў