16 асобаў з блізкага атачэння Пуціна атрымалі партугальскае грамадзянства


За апошні час мінімум 25 чалавек з блізкага атачэння Пуціна звярнуліся па партугальскае грамадзянства. Сярод іх алігархі, чальцы расейскага ўраду, парламенту, вайскоўцы, чыноўнікі, якія займаюць высокія дзяржаўныя пасады, і банкіры.

Аляксандр Барада, генеральны дырэктар Габрэйскага музею, прэзідэнт Федэрацыі габрэйскіх грамадаў Расеі.
Фота: jewish-museum.ru

Паводле партугальскага выдання «Expresso 50», расейцы абгрунтоўвалі свае пашпартавыя заявы паходжаннем ад сэфардскіх габрэяў, якія былі выгнаныя з Партугаліі на мяжы XV–XVI стагоддзяў.

Гэтак, адным з тых, хто ўжо атрымаў партугальскае грамадзянства, ёсць дырэктар Габрэйскага музею ў Маскве Аляксандр Барада, якога арганізацыя апазіцыянера Аляксея Навальнага ўважае за «падпальшчыка вайны» і «грамадзянскага абаронцу Пуціна», падкрэслівае «Expresso 50».

Таксама партугальскае грамадзянства ўжо атрымаў Леў Левіеў, прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік сацсеткі «Укантакце», алігарх Год Нісанаў, а таксама звязаныя з паліўным бізнесам мільянеры Аляксандр Смузікаў і Аляксандр Каплан.

Перад пачаткам вайны партугальскае грамадзянства таксама атрымаў алігарх Раман Абрамовіч. Паводле выдання, дапамог яму ў гэтым рабін з Порту Даньель Літвак, супраць якога яшчэ ў 2022 годзе было распачатае расследаванне адносна абвінавачанняў у незаконнай выдачы некалькіх дзясяткаў пасведчанняў аб паходжанні ад сэфардскіх габрэяў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў