У Менскай вобласці ледзь не скралі Біблію XVIII стагоддзя


Міліцыянты ў Менскай вобласці затрымалі мужчыну, які спрабаваў выкрасці Біблію 1780 года выдання, паведамляе МУС Беларусі ў сваім Telegram-канале. Уладальнік захоўваў кнігу ўдома.

Жыхар Вялейскага раёну звярнуўся ў міліцыю з паведамленнем пра спробу скрасці ягоную Біблію 1780 года выдання. Са словаў мужчыны, ён працаваў у агародзе, калі заўважыў знаёмага, што выходзіў з ягонага дому на падворак. Пабачыўшы гаспадара, зламыснік кінуў заплечнік і збег. У торбе была старажытная кніга.

У Міністэрстве ўнутраных справаў распавялі пра затрыманне падазраванага і паведамілі, што ён жыхар суседняй вёскі, сёлета вызваліўся з калоніі. Мужчына ведаў, што ягоны знаёмы мае гэтую каштоўную Біблію.

Следчыя завялі крымінальную справу. Кніга цяпер на мастацтвазнаўчай экспертызе. Папярэдне рарытэт ацанілі ў 7 тысяч рублёў.

Hавiны
«Віртуальныя махляры» падманулі больш за 110 беларусаў
2022.10.24 17:12

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў