У Індыі абваліўся мост: не менш за 60 чалавек загінулі


Мінімум 60 чалавек загінулі ў выніку абвальвання моста ў штаце Гуджарат на захадзе Індыі, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Падвясны пешаходны мост праз раку Мачху ў горадзе Морбі абрынуўся ўсяго праз некалькі дзён пасля таго, як быў адкрыты пасля паўгадавога рамонту. У момант абвальвання на ім маглі знаходзіцца сотні людзей. На дадзены момант пацверджана 60 смерцяў.

На кадрах, знятых пасля катастрофы, відаць, як дзясяткі людзей чапляюцца за тросы і рэшткі канструкцыі, пакуль ратавальнікі спрабуюць ім дапамагчы. Некаторыя ўзлезлі на зламаную канструкцыю, каб паспрабаваць дабрацца да берагоў ракі.

Падвесны мост быў папулярнай турыстычнай славутасцю. 230-метровая канструкцыя была пабудаваная ў часы брытанскага праўлення ў XIX стагоддзі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў