На памежным пераходзе «Варшаўскі мост» утварылася шматкіламетровая чарга на выезд з Беларусі


У Берасці з 28 верасня раптоўна вырасла чарга легкавікоў на памежным пераходзе «Варшаўскі мост». Ахвочыя выехаць з Беларусі вымушаныя заняць чаргу, у якой было больш за 500 аўтамабіляў. 30 верасня чарга скарацілася да 190 аўтамабіляў.

Чарга на памежным пераходзе «Варшаўскі мост». Скрыншот з відэа: Реальный Брест / TikTok

Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» 28 верасня раптоўна вырасла на некалькі кіламетраў. Хвост чаргі пачынаўся каля падвеснага моста, што насупраць уваходу ў Берасцейскую крэпасць. У Telegram-каналах людзі пішуць, што толькі на тое, каб даехаць да мяжы, патрэбна 10–12 гадзінаў. Некаторыя правялі ў чаканні і 19 гадзінаў. Прычына такіх чэргаў у тым, што змяніліся правілы пропуску. У сувязі з гэтым польскія і беларускія памежнікі і мытнікі сталі працаваць павольней.

Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту, 30 верасня на 14-ю гадзіну чарга легкавікоў на выезд з Беларусі складае каля 190 аўтамабіляў. Жыхары ж Берасця лічаць, што насамрэч чарга нашмат большая, чым агучваецца афіцыйна. Некаторыя кажуць, што такую чаргу ўвогуле бачаць упершыню.

Атмасфера ў чарзе даволі нервовая, людзі злуюцца, успыхваюць сваркі.

Без акрэдытацыі
Лукашэнку змушаюць увесці войска Беларусі ва Украіну
2022.09.30 16:32

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў