Праваабаронцы прызналі яшчэ 12 чалавек палітзняволенымі


Прадстаўнікі праваахоўных арганізацый Беларусі прызналі палітвязнямі асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама за выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў.

Ад сёння вязнямі сумлення прызнаныя Ігар Адаменкаў, Вадзім Ермаловіч, Андрэй Ізотаў, Яўген Кіслейка, Вадзім Ермашук, Ігар Пятран, Мікалай Слёз, Мікіта Прысталенка, Віталь Жук, Сяргей Банькоў, Вячаслаў Савічаў і Дзяніс Сяргееў.

«Мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх – палітычнымі зняволенымі», – гаворыцца ў заяве праваабаронцаў, якія патрабуюць неадкладнага вызвалення гэтых і ўсіх палітвязняў.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў