Генконсульства Польшчы ў Горадні цяпер будзе на праездзе Эміля Чэчкі


Улады Беларусі перайменавалі вуліцу ў Горадні, на якой месціцца Генеральнае консульства Польшчы. Цяпер гэты праезд носіць імя польскага дэзерціра Эміля Чэчкі.

Эміль Чэчка, салдат польскай арміі, які дэзертаваў у Беларусь.
Фота: belta.by

Пра гэта паведамляе партал «Гродно +». Паводле яго інфармацыі, новую назву атрымаў праезд ад вуліцы Будзённага да вуліцы Ажэшкі. Яму надалі назву імя беглага дэзерціра польскай арміі Эміля Чэчкі.

Такое рашэнне было ўхваленае дэпутатамі Гарадзенскага гарсавету на сесіі, якая прайшла 30 жніўня.

У траўні пытанне аб перайменаванні вуліцы было накіраванае на грамадскае абмеркаванне. Гарадзенцы мелі магчымасць даслаць свае прапановы на пошту аддзелу ідэалагічнай працы і справаў моладзі Гарадзенскага гарвыканкаму.

Нагадаем, Эміль Чэчка служыў у 11-м Мазурскім артылерыйскім палку, які ахоўваў мяжу з Беларуссю падчас міграцыйнага крызісу. Пасля таго, як акруговы суд Ольштыну асудзіў салдата на 6 месяцаў турмы за збіццё маці, у снежні 2021 года Чэчка ўцёк на беларускі бок. Там яго выкарыстоўвалі для антыпольскай прапаганды – ён, між іншага, сцвярджаў, што памежная ахова прымусіла яго забіваць мігрантаў і добраахвотнікаў. 17 сакавіка стала вядома, што Эміль Чэчка быў знойдзены павешаным. Беларускі Следчы камітэт не выключае забойства – Чэчка меў быць ключавым сведкам у крымінальнай справе супраць польскіх службаў.

Hавiны
Спецслужбы Польшчы назвалі правакацыяй пахаванне дэзертыра Чэчкі пад польскім сцягам
2022.05.08 20:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў