Соф'ю Сапегу пазбавілі віду на жыхарства ў Беларусі і спаткання з роднымі


Палітзняволеную грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу, якую ў Беларусі асудзілі на 6 гадоў калоніі, пазбавілі віду на жыхарства ў Беларусі.

Соф’я Сапега ў судзе. Крыніца: spring96.org

Таксама вядома, што Сапегу пазбавілі спаткання з роднымі – нібыта за тое, што яна ў калоніі падзялілася з кімсьці цыгарэтай, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, 6 траўня ў Гарадзенскім абласным судзе агучылі вырак Соф’і Сапезе, якую затрымалі разам з блогерам Раманам Пратасевічам 23 траўня 2021 года ў менскім аэрапорце: дзяўчыну пакаралі 6 гадамі калоніі агульнага рэжыму за адміністраванне тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі». Палітзняволеную накіравалі ў папраўчую калонію № 4 у Гомлі, дзе яна цяпер працуе швачкай.

На пачатку чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не выключае перадачу палітзняволенай у Расею: «Няхай яна там адбывае тэрмін. Або яны што жадаюць, там робяць».

22 чэрвеня Соф’я Сапега ў калоніі напісала хадайніцтва аб памілаванні.

Таксама ейны бацька Андрэй Сапега, які жыве ў Расеі, у канцы ліпеня аплаціў штраф памерам 175 тысяч беларускіх рублёў (каля 68 тысяч долараў), які Гарадзенскі абласны суд спагнаў на карысць больш як 70 сілавікоў, чыноўнікаў і суддзяў. Аплата штрафу прыбірае фармальныя перашкоды да памілавання палітзняволенай дзяўчыны або яе перадачы ў Расею для адбыцця пакарання.

Аналітыка
Вырак агучылі ў закрытым рэжыме. Што трэба ведаць пра справу Пратасевіча і Сапегі
2022.05.06 11:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў