ISW: Расейскія ваенкары баяцца паўтарыць лёс Стралкова і хлусяць услед за Крамлём


Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваім свежым аглядзе адзначае, што расейскія ваенкары «аб’ядноўваюцца вакол намаганняў Крамля паказаць украінскі контрнаступ як правал, усё больш перабольшваючы ўкраінскія страты і менш распавядаючы аб стратах і праблемах Расеі, чым раней».

Ігар Стралкоў (Гіркін) у судзе.
Фота: zona.media

ISW піша, што вядомыя расейскія ваенкары «ўсё часцей няслушна» прадстаўляюць украінскія контрнаступальныя аперацыі як серыю няўдалых украінскіх нападаў па ўсёй лініі судотыку. Напрыклад, яны 29 ліпеня шырока распаўсюдзілі кадры нібыта свежага разгрому ўкраінскай роты, хоць яны былі знятыя 7 чэрвеня і проста паказваюць, як расейскія артылерыйскія падраздзяленні наносяць удары па ўкраінскай калоне.

Падобным расейскія крыніцы займаліся і раней, але «рост колькасці відэаматэрыялаў 29 ліпеня паказвае на тое, што расейскія крыніцы наўмысна ўзмацняюць старыя кадры, каб падтрымаць версію Крамля». Той жа, на думку экспертаў ISW», мяняе сваю палітыку ў дачыненні да асвятлення вайны, каб пераменшыць магчымасці паспяховага ўкраінскага контрнаступу і пазіцыянаваць сябе як эфектыўнага кіраўніка ваенных дзеянняў».

І хоць расейскія ваенкары працягваюць паведамляць пра лакальныя прасоўванні Украіны і некаторыя праблемы з абаронай, але больш шырока ўсё ж пішуць пра няўдачы ўкраінскага контрнаступу.

Hавiны
Экс-міністра абароны «ДНР» Ігара Стралкова (Гіркіна) арыштавалі на 2 месяцы
2023.07.21 21:37

У ISW мяркуюць, што некаторыя расейскія ваенкары могуць асцерагацца «пакарання Крамля пасля арышту вядомага праваеннага крытыка Ігара Гіркіна».

«Арышт такіх вядомых крытыкаў ваенных дзеянняў Расеі ва Украіне, як Гіркін, нараўне з працягам намаганняў Мінабароны Расеі кансалідаваць кантроль над расейскай інфармацыйнай прасторай, можа заахвоціць некаторых блогераў узгадняць сваю выяву вайны з заявамі Крамля больш, чым звычайна», – піша Інстытут вывучэння вайны.

Пры гэтым ён адзначае, што здольнасць Крамля стварыць больш цэласны наратыў пра вайну ў расейскай інфармацыйнай прасторы застаецца нявызначаным, «і наступныя няўдачы Расеі або значныя поспехі Украіны могуць падарваць прагрэс Крамля ў гэтых намаганнях». Аналітыкі мяркуюць, што калі палеміка адносна няўдачаў Расеі выкліча новы моцны гнеў адносна расейскага вайсковага кіраўніцтва, ваенкары могуць адмовіцца паўтараць крамлёўскія наратывы.

21 ліпеня Мяшчанскі суд Масквы арыштаваў экс-міністра абароны «ДНР» Ігара Стралкова (Гіркіна) на два месяца – да 18 верасня. Яму інкрымінуюць «публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ў інтэрнэце». Гіркіну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Аналітыка
Падказка для ультрапатрыётаў. Што азначае арышт Стралкова
2023.07.23 16:55

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў