У Гомлі ваенізаваная ахова БЧ затрымала дзяцей


Трое хлапчукоў 9 і 10 гадоў у Гомлі складалі на рэйкі камяні. За гэта іх затрымалі, а бацькоў могуць прыцягнуць да адказнасці, паведамляе Belkagomel.by.

Інцыдэнт адбыўся 27 ліпеня каля Гомельскай ЦЭЦ-1. Школьнікі складалі на рэйкі камяні, каб паглядзець, што будзе далей. Цягнік праехаў бесперашкодна, але брыгада паведаміла пра пабочныя прадметы. У выніку ваенізаваная ахова БЧ затрымала хлапчукоў.

Паводле інфармацыі Гомельскай транспартавай пракуратуры, пачалі адміністратыўны працэс. Разглядаюць пытанне аб прыцягненні да адказнасці бацькоў за невыкананне абавязкаў у выхаванні.

Аналітыка
«Рэйкавым партызанам» пагражае расстрэл. Што вядома пра зняволеных у гэтай справе
2022.06.29 19:17

Следчы камітэт 29 чэрвеня заявіў пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы ў дачыненні трох рэйкавых партызанаў са Светлагорску – ім можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў