Расейскі суд працягнуў утрыманне пад вартаю беларускі Пінчук


Расейскі суд падоўжыў меру стрымання беларусцы Яне Пінчук у выглядзе ўзяцця пад варту ў СІЗА да 31 кастрычніка. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Свободу Яне Пинчук!».

Яна Пінчук.
Фота: zaks.ru

Паводле тэлеграм-каналу RusNews, пракурор назваў надуманым довад пра тое, што Яну Пінчук пераследуюць з палітычных матываў, а рашэнне Камітэту правоў чалавека ААН рэкамендацыйным.

Аб’ектыў
Мікіта Сафронаў: «Тое, што робіць урад Беларусі ў дачыненні беларусаў, гэта сапраўдны ГУЛАГ»
2022.07.21 23:18

Яна Пінчук пераехала ў Расею яшчэ ў 2018 годзе. Яе затрымалі 1 лістапада 2021-га ў Санкт-Пецярбурзе на запыт беларускіх сілавікоў. 3 лістапада мясцовы раённы суд абраў для яе меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартаю. На радзіме за адміністраванне тэлеграм-каналу «Витебск 97 %» супраць Яны Пінчук выставілі абвінавачанні паводле пяці крымінальных артыкулаў: «Распальванне нацыянальнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК РБ), «Заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» (ч. 3 арт. 361), «Паклёп» (арт. 188) ды іншыя. Ёй можа пагражаць да 12 гадоў зняволення. Расейскія суды адмовілі ёй у прытулку і пастанавілі экстрадаваць яе ў Беларусь. Падчас перабывання за кратамі Яна паспела выйсці замуж. Яе прызналі палітычнай зняволенай праваабаронцы расейскага «Мемарыялу».

12 ліпеня стала вядома, што экстрадыцыю Пінчук забараніў Камітэт правоў чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Але Расея не паслухалася: 21 ліпеня Другі апеляцыйны суд Санкт-Пецярбургу пакінуў без зменаў рашэнне аб экстрадыцыі. Да таго ж, Расея раней выйшла з Рады Еўропы і перастала выконваць рашэнні Еўрапейскага суда правоў чалавека, а рашэнні КПЧ ААН у Расеі ў эфектыўнасці «блізкія да нуля».

Артыкулы
Расейскія праваабаронцы заступіліся за беларуску Яну Пінчук: падалі скаргу ў Канстытуцыйны суд
2022.07.27 21:07

Тады Маскоўская Хельсінкская група і расейская арганізацыя «Грамадзянскі супраціў» накіравалі ў Канстытуцыйны суд Расеі скаргу на неканстытуцыйнасць двух артыкулаў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу РФ, якія ўжылі супраць беларускі Яны Пінчук.

Яны прасілі прызнаць неканстытуцыйнымі артыкулы 238 і 464 КПК РФ – пра прыпыненне крымінальнай справы і адмову выдаваць асобу. Менавіта гэтыя артыкулы, пішуць праваабаронцы, не дазваляюць прыпыніць справы Пінчук у Расеі і адмовіць у экстрадыцыі, як не дазваляюць і ў іншых такіх справах, нават калі міжнародныя органы выносяць пастановы пра забарону экстрадыцыі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў