За содні літоўскія памежнікі затрымалі 36 нелегальных мігрантаў з Беларусі


29–30 чэрвеня літоўскія памежнікі затрымалі 36 чалавек, якія перайшлі мяжу Беларусі і Літвы незаконна і без адпаведных дакументаў, паведамляе Упраўленне дзяржаўнай памежнай бяспекі Літвы.

Тры групы, якія спрабавалі трапіць у Літву нелегальна, былі затрыманыя ў Шальчынінкайскім, Варэнскім і Лаздзіяйскім раёнах.

Hавiны
Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 47 чалавек на мяжы з Беларуссю
2021.06.27 16:33

Раніцай у аўторак 29 чэрвеня Віленская памежная служба затрымала 13 чалавек без дакументаў. Адзін замежнік назваўся грамадзянінам Турцыі, астатнія – іракцамі. Мігранты хадайнічалі аб прытулку ў Літве.

На наступную раніцу, у сераду 30 чэрвеня, у вёсцы Канюкай памежнікі спынілі 10 чалавек з нявысветленым грамадзянствам.

13 грамадзянаў Расеі з Чачэніі і Таджыкістану паводле папярэдніх звестак былі затрыманыя таксама ў сераду раніцаю каля вёскі Пяртакас.

Аб’ектыў
Мігранты з Блізкага Усходу бягуць праз Беларусь у Літву
2021.06.29 22:39

Агулам за шэсць месяцаў гэтага года ў Літве затрымалі 636 нелегальных мігрантаў з Беларусі. Для параўнання, у 2020 годзе гэтая лічба была амаль у 8 разоў меншая – 81 чалавек.

Hавiны
Беларускія памежнікі не заўважылі рэзкага росту колькасці нелегальных мігрантаў на мяжы з Літвой
2021.06.28 10:11

Сярод нелегальных мігрантаў у Літву з Беларусі сёлета найбольш грамадзянаў Іраку – 408 асобаў. Акрамя, 51 грамадзянін Ірану, 45 – Сірыі, 43 – Беларусі, 28 – Расеі, 12 – Турцыі, 10 – Шры-Ланкі і 39 чалавек з іншых краінаў.

ГГ, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў