Расейскія войскі зайшлі на ўскрайкі Севераданецку


Працягваюцца жорсткія баі на Усходзе Украіны. Генеральны штаб ЗСУ ў Facebook паведаміў, што расейскія часткі ўвайшлі на ўскрайкі Севераданецку і пачынаюць замацоўваюцца ў Лімане.

Мапа баявых дзеянняў. Расейцы здолелі сціснуць кальцо атачэння вакол Лісічанску і Севераданецку. Чырвоным пазначаныя акупаваныя тэрыторыі. Крыніца: liveuamap.com

МУС Украіны паведамляе, што збройныя сілы РФ засяроджваюць асаблівую ўвагу на вядзенні наступальных дзеянняў з мэтай акружыць украінскія войскі ў раёнах Лісічанску, Севераданецку і блакаваць асноўных лагістычных шляхоў.

Кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай паведаміў пра сітуацыю ў Севераданецку:

«Расейцы ўвайшлі на ўскраіны Севераданецку. Забітыя дзве цывільныя асобы, пяцёх паранілі. Гэта датычыць паўночна-ўсходніх і паўднёва-ўсходніх ускраінаў гораду. Цяжкія баі за Севераданецк і Лісічанск. Вораг задзеяў усё магчымае ўзбраенне, ужывае авіяцыю. Зрэшты, нашыя вайскоўцы моцна трымаюцца, каб не дапусціць ворага ў глыб краіны».

Чыноўнік паведаміў, што расейскімі абстрэламі забітыя два цывільныя жыхары, пяцёра параненыя: яны гатавалі ежу ў двары, калі раптам пачаўся абстрэл.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў