На «Беларуськаліі» пацвердзілі смерць аднаго з працоўных


Беларуськалій, калій, Салігорск
Беларуськалій.
Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

30 траўня на рудніку атрымаў смяротную траўму брыгадзір Анатоль Эгіптэ 1966 года нараджэння, паведамляе тэлеграм-канал прадпрыемства.

«Камісія расследуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку», – гаворыцца ў паведамленні.

Інфармацыя пра надзвычайны выпадак з’явілася 30 траўня ў 14:32, аднак афіцыйнае пацверджанне было змешчана толькі праз дзве з паловай гадзіны.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў