На запісе кіраўнік аддзелу інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гарадзенскага гарвыканкаму Яўген Дудко заявіў: «Сённяшнія падзеі паказалі, што на асобных прадстаўнікоў беларускай інтэрнэт-супольнасці не дзейнічаюць нават буйныя штрафы».
Відэа было змешчана 28 траўня, за два дні да ператрусу і затрымання галоўнага рэдактара «Hrodna.life» Аляксея Шоты. У ім Дудко распавядае, што адбываецца ператрус:
«У цяперашні час праваахоўнікамі праводзіцца агляд па месцу жыхарства Аляксея Шоты, вымаецца аргтэхніка для далейшага адпраўлення на экспертызы».
Прадстаўнік МУС таксама нагадаў, што адказнасць за захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, вядзе да штрафу да 500 базавых велічыняў, а таксама канфіскацыю прадметаў і прылад правапарушэння.
МГМ, belsat.eu