66-гадовай палітзняволенай Алене Гнаўк дадалі год калоніі


Як стала вядома «Белсату», Алене Гнаўк дадалі год калоніі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Суд адбыўся без ейнага ўдзелу: палітзняволеную выдалілі яшчэ на першым пасяджэнні. Агульны тэрмін пакарання павялічыўся да 4 гадоў 6 месяцаў.

Алена Гнаўк.
Фота: belsat.eu

Разгляд справы, заведзенай паводле 411-га артыкула Крымінальнага кодэксу, пачаўся 11 красавіка, і 28-га агучаны вырак: пазбаўленне волі ў сукупнасці прыгавораў шляхам частковага складання не адбытай часткі асноўнага пакарання і поўнага далучэння не адбытай часткі дадатковага пакарання на тэрмін 2 гады 11 месяцаў. Фактычна Алене Гнаўк дадалі год калоніі.

Судзілі палітзняволеную без ейнага ўдзелу: яе выдалілі яшчэ на першым пасяджэнні.

2 траўня спадарыню Алену этапуюць з гомельскай жаночай калоніі ў СІЗА №3 Гомля, дзе яна будзе чакаць апеляцыі.

У леташнім чэрвені Гнаўк прызначылі 3,5 года зняволення і 3200 рублёў штрафу паводле абвінавачвання ў дыскрэдытацыі Беларусі і паклёпе на Лукашэнку.

З моманту прыезду ў гомельскую калонію ў жніўні летась Алена Гнаўк пачала змагацца за свае правы, што не спадабалася адміністрацыі. У дачыненні жанчыны сталі ўжываць розныя пакаранні. Палітзняволеная пазбаўленая амаль усіх перадач, званкоў і спатканняў, яе часта змяшчаюць у памяшканне камернага тыпу.

У леташнім кастрычніку міністэрства ўнутраных справаў улучыла Гнаўк у «экстрэмісцкі» спіс.

Hавiны
На Алену Гнаўк і Вікторыю Кульшу завялі новыя крымінальныя справы
2023.02.10 20:28

АС belsat.eu

Стужка навінаў