Папа Францішак тройчы прасіў Пуціна даць вывезці людзей з Марыупалю. Той тройчы адмовіў


Папа Рымскі Францішак тройчы звяртаўся да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна наконт эвакуацыі людзей з абложанага расейскім войскам украінскага Марыупалю. Пра гэта паведамляе італьянская газета «Il Messaggero».

Пажар на заводзе «Азоўсталь» пасля бамбавання. Марыупаль, Украіна.
Фота: Polk_Azov / Twitter

Першыя два разы Папа Францішак прапаноўваў Пуціну дазволіць вывезці марыупальцаў гуманітарным калідорам на тэрыторыі, падкантрольныя Украіне. Гэтыя просьбы перадаваліся Пуціну ў канцы сакавіка і бліжэй да Вялікадня па канфідэнцыйных каналах. Пры гэтым Папа быў гатовы накіраваць у Марыупаль з Польшчы свайго даверанага кардынала ў гуманітарных пытаннях Конрада Краеўскага.

Трэці раз Францішак прапанаваў вывезці цывільнае насельніцтва з «Азоўсталі» на караблі пад сцягам Ватыкану праз порт.

Але ўсе тры разы ўлады Расеі не пагадзіліся на гэта.

Аб’ектыў
З «Азоўсталі» да гэтай пары не могуць эвакуяваць 60 дзяцей
2022.04.29 23:22

У блакаваным расейскімі войскамі металургічным камбінаце «Азоўсталь» у Марыупалі – шэсцьдзесят дзяцей. Самаму малодшаму – чатыры месяцы. Пра гэта распавёў у інтэрв’ю CNN камандзір 36-й асобнай брыгады марской пяхоты ЗСУ Сяргей Валынскі (Валына). Ён звярнуўся да сусветных лідараў з просьбаю дапамагчы стварыць гуманітарны калідор для вайскоўцаў і цывільных асобаў на тэрыторыю, падкантрольную ўраду Украіны, ці ў трэцюю краіну. Сітуацыя, паводле яго, крытычная.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў