Камітэт дзяржаўнага кантролю рэкамендаваў буйным аптэчным сеткам пераацаніць кошты лекавых сродкаў у звязку з умацаваннем беларускага рубля. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» распавяла прадстаўніца ведамства Юлія Аўхукова.
«Цэны на лекавыя сродкі трэба адкарэктаваць у бок памяншэння. Выкананне рэкамендацыі праверыць камітэт бліжэйшым часам», – адзначыла чыноўніца.
Паводле сюжэту, нягледзячы на ўмацаванне рубля, «пераглядаць кошты спяшаюцца не ўсе».
Таму ў КДК прыгразілі жорсткімі захадамі ўсім, «хто пастанавіў нажыцца на спажыўцах».
Нагадаем, што ў Беларусі пачаліся перабоі з лекавымі сродкамі, у тым ліку і жыццёва важнымі. Зніклі нават лекі беларускай вытворчасці.
ПС belsat.eu