Галоўны доктар менскага дзіцячага шпіталю № 3 і дзіцячы рэаніматолаг Максім Ачарэтні звольнены. Падчас першай хвалі каронавіруса ён запусціў флэш-моб і прасіў заставацца ўдома.
Медык у каментары «Белсату» распавёў, што звальненне адбылося па пагадненні бакоў, але прычына невядомая:
«Я чакаў гэтага. Тут, на гэтай пасадзе, я сядзеў як на парахавой бочцы ўжо паўгода. Гэта было толькі пытанне часу. Бо мае дзеянні былі «неадэкватныя», скажам так, у дачыненні рэчаіснасці».
Нагадаем, што падчас першай хвалі каронавіруса менавіта Максім Ачарэтні запусціў флэш-моб «Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, удома», які падтрымалі і іншыя дактары.
АД, belsat.eu