Андрэй Хадановіч: Творчасць Геніюш падтрымлівае палітвязняў, гэтую значнасць ацанілі ўлады


Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч у эфіры «Белсату» распавёў пра тое, што сёння творчасць Ларысы Геніюш надзвычай важная для сучаснай Беларусі. Помнік паэтцы які знік уначы ў Зэльве6 даўно муляў вочы шмат каму з існых чыноўнікаў, заявіў паэт.

У Зэльве прыбралі помнік Ларысе Геніюш.
Фота: Радыё Рацыя

Андрэй Хадановіч кажа, што словы мясцовых чыноўнікаў, якія кажуць, што нічога не ведаюць пра помнік Ларысе Геніюш, выглядае на пазіцыю асобаў, якія імкнуцца ўмыць рукі. Паэт і перакладчык перакананы, што помнік Геніюш муляў шмат каму.

«І шмат хто я думаю, цяпер ціхенька злацешна радуецца з гэтай нагоды, найперш дзеячы расейскага міру, незалежна, ці ў пуцінскай Расеі, ці ў лукашысцкім рэжыме», – кажа Андрэй Хадановіч.

Hавiны
У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш, мясцовыя чыноўнікі нічога пра гэта не ведаюць
2023.03.30 16:44

Геніюш – змагарка, сімвал, яна не ўзяла савецкага пашпарту, не пайшла на супрацу, думала больш пра вечнае, чым пра свае публікацыі і друк. Гераіня, якая з сваім мужам пацярпела ад сталіншчыны, выкрадзеная і незаконна экстрадаваная, на 25 гадоў асуджаная і цалкам не рэабілітаваная. Рэжым шые Геніюш фашызм, але, кажа суразмоўца «Белсату», раней класік адзначыў, што ў будучыні менавіта новыя фашысты будуць называць сябе антыфашыстамі.

«Аўтарка ў зняволенні пісала вершы, у якіх падтрымлівала тых, каму кепска, магчыма што адсюль яе вершы надзённыя як ніколі раней. Яны падтрымліваюць палітвязняў, вымушаных уцекачоў, асобаў у падполлі. І гэтую значнасць ацанілі ўлады», – кажа паэт.

Улады ў адказе інфаспецназаўцы Вользе Бондаравай адказалі, што не могуць знесці помнік, але ён знік. Андрэй Хадановіч кажа, што гэтая гісторыя вельмі цёмная. Паэт таксама сказаў, што пакуль не жадае выказвацца пра знікненне помніка, паколькі не хоча «наштурхоўваць кепскіх людзей на след добрых. Сітуацыя можа вырашыцца і высветліцца».

Паэт заявіў, што помнік сёння ў небяспецы. Беларусь у самой Беларусі ў небяспецы. Сама культура ў небяспецы, а свабоду ў нас забралі.

Hавiны
Беларусы ў сацсетках выступілі супраць зносу помніка Ларысе Геніюш
2023.03.30 21:41

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў