У цягніках гарадскіх лініяў перасталі працаваць карты замежных банкаў


У цягніках гарадскіх лініяў прыпыненыя аперацыі з картамі замежных банкаў плацежных сістэмаў «Visa» і «Mastercard», паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.

Таксама не працуе аплата з мабільных прыладаў, якія падтрымліваюць тэхналогію NFC (смартфоны, смарт-гадзіннік і г. д.).

Фота: people.onliner.by

Аплата праезду банкаўскімі картамі плацежных сістэмаў «Visa» і «Masterсard», выпушчанымі беларускімі банкамі, па-ранейшаму даступная без абмежаванняў.

Білеты на цягнікі гарадскіх лініяў таксама можна набыць праз мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд», на сайце перавозніка, праз тэрміналы самаабслугоўвання і ў касах, перадае Беларуская чыгунка.

Беларускі свет
«Спяць на валізах, вакзальных падлогах». Як уцекачы бягуць ад вайны
2022.03.29 21:25

АД belsat.eu

Стужка навінаў