Рэдакцыя выдання «Новы час» атрымала праз пошту ліст ад Міністэрства інфармацыі з пісьмовым папярэджаннем. У лісце гаворыцца, што рэдакцыя парушыла закон «Аб сродках масавай інфармацыі», а гэта прывяло да нанясення шкоды інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны.
Міністэрства інфармацыі пісьмова папярэдзіла рэдакцыю «Новага часу» аб парушэнні выданнем «патрабавання падпункту 1.3 пункту 1 артыкулу 38 і падпункту 1.1 пункту 1 артыкулу 49 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Парушэнне нанесла «шкоду інтарэсам нацыянальнай бяспекі».
Мінстэрства інфармацыі тлумачыць, што некаторыя артыкулы, якія з’явіліся на старонках выдання, «мэтанакіравана садзейнічаюць фармаванню крыніц пагрозы нацыянальнай бяспецы». Тлумачыцца гэта тым, што праз выданне штучна нагнятаецца напружанасць і супрацьстаянне паміж грамадствам і дзяржавай.
Таксама ведамства патрабуе «ліквідаваць парушэнні пры выпуску чарговага нумару газеты «Новы час» і паінфармаваць Міністэрства інфармацыі не пазней за 5 красавіка 2021 года». У рэдакцыі задаюцца пытаннем, якім чынам ліквідаваць парушэнні, бо гэтага чыноўнікі не канкрэтызуюць.
СК belsat.eu