МТЗ вырашыў выпускаць трактары толькі ў адным колеры


Адзінае колернае рашэнне для ўсёй лінейкі трактароў BЕLARUS увялі на Менскім трактарным заводзе. За асноўны колер прынялі чырвоны, паведамілі на МТЗ.

Новы дызайн трактару BELARUS.
Фота: belarustractors_official / Telegram

Доўгі час у трактароў было два варыянты расфарбовак: чырвоны верх, чорныя драбы і шэрыя дыскі колаў, а таксама сіні верх, чорныя драбы і чорныя дыскі колаў. Цяпер усе мадэлі серыйнага выканання вырабляюцца з перавагай чырвонага колеру. Чорнымі засталіся кабіна, часткі абліцоўвання і асобныя дэталі тыпу кранштэйнаў і змацаванняў. Змены мацней за ўсё прыкметныя па легендарным сінім трактары мадэлі BELARUS 82.1.

«Перш за ўсё, перад намі стаяла задача прыбраць шматколернасць. Перавагай чырвонага колеру мы жадаем паказаць, што наш трактар просты ў эксплуатацыі. Акрамя таго, адзіны колер эканамічна больш апраўданы. Ну і, вядома, чаго хаваць, раней чорныя драбы камуфлявалі не заўсёды высокую якасць выканання. Чырвоны ж колер дэманструе новы ўзровень арганізацыі вытворчых працэсаў і канчатковага прадукту», – распавёў начальнік аддзелу дызайну МТЗ Андрэй Забалотны.

Аб’ектыў
Атракцыён шчодрасці адкрылі на МТЗ
2023.11.17 20:43

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў