«Ці рваць архіўныя фота, каб не расстралялі?» Лыжнік Далідовіч пракаментаваў ідэю забараніць БЧБ


Беларускія алімпійцы ў Лілехамеры ў 1994 годзе. Крыніца: 90s.by

Беларускі лыжнік выказаўся ў Facebook Сяргей Далідовіч выказаўся з нагоды падтрыманай уладамі ідэі прызнаць экстрэмісцкім бел-чырвоны-белы сцяг.

«На тэму сцяга. Калі прызнаюць БЧБ-сцяг экстрэмісцкім (нічому не здзіўлюся), ці значыць гэта, што я фашыст, калі выступаў у Лілехамеры ў 1994 годзе пад гэтым сцягам? І што рабіць з архіўнымі фота з той Алімпіяды – ірваць і спальваць, каб не расстралялі?» – напісаў спартовец.

Сяргей Далідовіч – адзіны ў сусветнай гісторыі лыжнік, які ўдзельнічаў у сямі Алімпіядах. У 2014 годзе ён быў уганараваны Ордэнам Пашаны.

Hавiны
«Канчатковы прысуд чырвона-зялёнаму сцягу». Палітычныя аглядальнікі ацанілі спробы забараніць БЧБ-сімволіку
2021.01.30 09:48

29 студзеня стала вядома, што «неабыякавыя грамадзяне» накіравалі ў Генпракуратуру зварот, у якім просяць вызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім. Адпаведны пакет законаў ужо рыхтуюць.

З крытыкай такой забароны ўжо выступіла Святлана Ціханоўская і нават дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі.

Каардынацыйная рада стварыла петыцыю супраць прызнання бел-чырвона-белай сімволікі экстрэмісцкай. На гэты момант яе падпісалі больш як 14 000 чалавек. У Менску між тым ужо прайшоў марш у падтрыманне БЧБ-сімволікі.

Hавiны
У Менску прайшоў марш супраць прызнання БЧБ-сцяга экстрэмісцкім
2021.01.30 11:31

МГ belsat.eu

Стужка навінаў