Сілавікі затрымалі працаўнікоў symbal.by


Сілавікі забралі тэхніку з офісу symbal.by, тавары кампаніі і адвезлі чатырох працаўнікоў крамы ў Савецкі РУУС.

Днём у памяшканне symbal.by на праспекце Машэрава ў Менску прыйшоў АБЭЗ РУУС Савецкага раёну.

«4 супрацоўнікі symbal.by у РУУС Савецкага раёна, АБЭЗ вынеслі з памяшкання на праспекце Машэрава 18 усю тэхніку і тавар кампаніі: у 13.00 завезлі ў Савецкі РУУС намесніка дырэктара Мікіту Броўку і бухгалтарку Ксенію Міклашэўскую, у 19.30 пасля сямігадзіннага апісвання маёмасці і тавараў у Савецкі РАУС павезлі разам з затрыманымі рэчамі нашых супрацоўніц Вольгу Ігнатовіч і Анастасію Трафімчык», – паведаміў дырэктар крамы Павел Белавус у сваім Фэйсбуку.

У размове з belsat.eu Павел Белавус распавёў, што сувязі з працаўнікамі symbal.by ён цягам дня не меў, бо міліцыянты папрасілі іх выключыць тэлефоны. Таму дагэтуль незразумела, якія да іх у сілавікоў прэтэнзіі. Аднак у міліцыі Паўлу Белавусу пацвердзілі, што Мікіта Броўка і Ксенія Міклашэўская затрыманыя і іх павязуць у ізалятар на Акрэсціна. Які статус маюць Вольга Ігнатовіч і Анастасія Трафімчык, пакуль высветліць не атрымалася.

Hавiны
«Папрасілі выключыць тэлефоны». Сілавікі прыйшлі ў офіс symbal.by
2021.01.30 13:06

Праблемы ў менскай офлайн-крамы symbal.by пачаліся яшчэ ў чэрвені 2020 года. Спачатку ў кур’ера крамы канфіскавалі наклад тышортак з надпісам «ПСІХО3%». Пасля ў краму зачасцілі правяранні з МНС, пастаянна прападала святло. У выніку з 29 чэрвеня крама спыніла сваю працу.

Чарговая хваля рэпрэсіяў супраць крамаў з нацыянальнай сімволікай пачалася пасля выбараў. 3 лістапада зачынілася краму адзення LSTR. Таксама ў Берасці зачынілася крама «Князь Вітаўт», у Віцебску – паб «Торвальд», у Горадні – этнакрама «Цудоўня», а ў Воршы – «Цудоўная крама». У Менску вымушаная была пераехаць крама «Гонар».

У студзені 2021 года былі вымушаныя зачыніцца ў Менску крамы «Мой модны кут», онлайн-крама «БЧБ.бел».

Стужка навінаў