Нацбанк вызначыў прыкметы несанкцыянаваных аперацыяў


Нацыянальны банк Беларусі пастановаю № 453 зацвердзіў прыкметы несанкцыянаваных аперацыяў для пераводу грашовых сродкаў. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набудзе моц 1 сакавіка 2024 года.

Пастанову прынялі дзеля супрацьдзеяння махлярам. Раней быў прыняты ўказ № 269, які прадугледжвае магчымасць прыпыняць выкананне аперацыяў, што маюць прыкметы несанкцыянаванага пераводу сродкаў. Цяпер Нацбанк іх афіцыйна зацвердзіў:

  • неадпаведнасць параметраў плацяжу параметрам звычайных пераводаў карыстальніка (час, месца ініцыявання плацяжу, прылада, з дапамогай якога праводзіцца плацеж, тэхнічныя параметры прылады, сума плацяжу, перыядычнасць плацяжоў, атрымальнік сродкаў);
  • супадзенне інфармацыі пра атрымальніка грошай з інфармацыяй з аўтаматызаванай сістэмы апрацавання інцыдэнтаў Нацыянальнага банку;
  • супадзенне інфармацыі пра тэхнічныя параметры прылады, якая выкарыстоўвалася для доступу да аўтаматызаванай сістэмы, з інфармацыяй аб прыладах, якая змяшчаецца ў аўтаматызаванай сістэме апрацавання інцыдэнтаў Нацыянальнага банку.

Выявіўшы падазроную аперацыю, фінансавая арганізацыя зможа прыпыніць яе выкананне на тэрмін да двух содняў. Пра гэта мусяць паведаміць карыстальніку. Атрымаўшы ад яго пацверджанне, што менавіта ён ініцыяваў перавод, аперацыя будзе выкананая. Фінансавая арганізацыя павінна будзе сама зацвердзіць парадак пацверджання пераводу карыстальнікам плацежнай паслугі.

Калі пацверджання не будзе (у тым ліку праз адсутнасць тэхнічных магчымасцяў гэта зрабіць), то нетыповы перавод не пройдзе.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў