Прэзідэнт UEFA: Беларуская федэрацыя футболу «не звязаная» з рэжымам Лукашэнкі


Кіраўнік Звязу еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA) прызнаў, што сітуацыя ў Беларусі жахлівая, але апраўдвае Беларускую федэрацыю футболу (АБФФ).

Прэзідэнт UEFA Александэр Чэфэрын. 18 траўня 2019 года.
Фота: Steffen Prößdorf / Wikimedia, CC BY-SA 4.0

Амерыканскае выданне «Politico» пагутарыла з прэзідэнтам UEFA Александэрам Чэфэрынам. Тэма Беларусі была адной з галоўных. Адзначаюць, што Чэфэрына крытыкавалі за наданне Беларусі права правесці чэмпіянат Еўропы ў футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў у 2025 годзе.

Чэфэрын намякнуў, што рашэнне пра чэмпіянат могуць змяніць праз палітыку Аляксандра Лукашэнкі. Хоць Чэфэрын лічыць, што АБФФ «не мае сувязі» з рэжымам Лукашэнкі, ён прызнаў «жахлівую сітуацыю» ў Беларусі:

«Калі дэмакратыя будзе на такім узроўні, як сёння, то правесці турнір у Беларусі было б абсалютна немагчыма, – сказаў Чэфэрын. – Калі так будзе працягвацца, мы проста не можам туды паехаць».

UEFA сочыць за сітуацыяй у Беларусі, але пакуль не прымае канкрэтнага рашэння і не называе тэрмінаў прыняцця рашэння. Тэму гульняў у Беларусі маюць абмеркаваць у траўні на кангрэсе ў Вене.

Hавiны
Асацыяцыі прафесійных футбалістаў заклікалі UEFA да «самых жорсткіх санкцыяў» супраць Беларусі
2021.12.27 16:45

Беларускі фонд спартовай салідарнасці (BSSF) тым часам дамагаецца, каб на АБФФ наклалі санкцыі за парушэнні правоў спартоўцаў. Міжнародная федэрацыя асацыяцыяў прафесійных футбалістаў (FIFPRO) накіравала рэкамендацыі UEFA адносна дыскрымінацыі, якую чыніць АБФФ. Паводле FIFPRO, ёсць высокая імавернасць, што парушэнні правоў чалавека з боку АБФФ чыняцца пад кіраўніцтвам асабіста Аляксандра Лукашэнкі ці з ягонай згоды.

BSSF агулам падае справы 9 заяўнікаў супраць АБФФ і UEFA, але каб справы разгледзелі, трэба сплаціць мыта і юрыдычныя выдаткі на $ 80 000. З гэтай прычыны BSSF і яго старшыня Аляксандра Герасіменя выставілі на лічбавы NFT-аўкцыён лоты з віртуальнымі алімпійскімі медалямі Герасімені.

Hавiны
Фонд спартовай салідарнасці сабраў доказы парушэнняў Беларускай федэрацыяй футболу палажэнняў UEFA і FIFA
2021.10.13 18:20

АА belsat.eu

 

 

Стужка навінаў