На 3 содняў арыштавала суддзя Мёрскага раённага суда Ірына Яскевіч галоўнага ветэрынара раёну Аляксандра Кезіка.
Як адзначаюць праваабаронцы «Вясны», прычына арышту – падпіска на «экстрэмісцкія» медыі.
Паведамляецца, што на судзе Аляксандр Кезік прызнаў віну і не аспрэчваў факту падпіскі ў сацыяльнай сетцы «Instagram» на інфармацыйны рэсурс «Зеркало», які ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Суддзя ўзяла да ўвагі факт прызнання віны, наяўнасць у «правапарушальніка» сталага месца працы і тое, што ў яго ёсць непаўналетняя дачка.
На падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП Аляксандр Кезік быў пакараны адміністратыўным арыштам на 3 содняў.
Раман Шавель belsat.eu