У Беларусі працягваюць знішчаюць польскія могілкі і засылаць мігрантаў у Польшчу


У Беларусі знішчана ці апаганена 13 месцаў памяці палякаў. Пра гэта паведаміла «Позірку» намесніца дырэктара Усходняга дэпартаменту МЗС Польшчы Ганна Кастшэва-Мішталь.

Польская мяжа.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

Падобныя дзеянні, «нельга інтэрпрэтаваць інакш, чым накіраваныя супраць Польшчы», заявіла яна.

Між тым працягваюцца і спробы мігрантаў нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі. Гэтак, 28 кастрычніка польскія памежнікі спынілі 76 асобаў, паведамляе Памежная ахова Польшчы.

З затрыманых 41 чалавек, у тым ліку грамадзяне Конга, Судану і Камеруну, пераправіліся праз раку Свіслач, па якой праходзіць мяжа на адным з участкаў і дзе яна агароджы.

Акрамя саміх мігрантаў, затрыманыя чацвёра памагатых нелегальнай міграцыі, якія перавозілі людзей пасля перасячэння мяжы. Двое з іх былі грамадзянамі Польшчы, адзін – Грузіі, а яшчэ адзін – Малдовы. Яны перавозілі сумарна 27 мужчынаў з Сірыі і Егіпту.

Hавiны
Дзяржпагранкамітэт адрэагаваў на відэа польскіх калег, дзе беларускія сілавікі вядуць мігрантаў па лесе
2022.10.28 17:32

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў