Тэксты арыштаванага філосафа Уладзіміра Мацкевіча правяраюць на распальванне варожасці


Тэксты і выказванні філосафа Уладзіміра Мацкевіча адпраўлены на экспертызу для выяўлення прыкметаў, накіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, або іншай сацыяльнай варожасці, паведамляе Telegram-канал «Думаць Беларусь».

Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня сёлета. Філосафа і метадолага абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яго прызналі схільным да экстрэмізму.

Цяпер стала вядома, што тэксты і выказванні філосафа Уладзіміра Мацкевіча адправілі на экспертызу для выяўлення прыкметаў, накіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, або іншай сацыяльнай варожасці. Магчыма, што следства мае намер агучыць Мацкевічу яшчэ адно абвінавачванне.

Уладзімір Мацкевіч – філосаф і метадолаг, вядоўца «Белсату», сузаснавальнік беларускага Лятучага ўніверсітэту, заснавальнік Агенцтва гуманітарных тэхналогіяў. Аўтар кніг і больш за 50 публікацый па пытаннях трансфармацыі адукацыі, палітыкі і культуры.

Артыкулы
«Беларусь запаўняе ўсё ягонае сэрца, і канкураваць тут ніхто не можа». Былая жонка – пра Уладзіміра Мацкевіча
2021.09.15 11:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў