Лукашэнка наведваў непрызнаную Абхазію па асабістай просьбе, або загаду Пуціна


Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію надалей актыўна абмяркоўваюць у Грузіі і выказваюць самыя розныя меркаванні вакол прычынаў гэтага ваяжу. Георгій Мчэдлішвілі, асацыяваны прафесар універсітэту Еўропы ў Тбілісі распавёў «Белсату», што галоўным чынам цяпер існуе некалькі тлумачэнняў раптоўнаму прыезду Лукашэнкі ў непрызнаную Абхазію. 

Аляксандр Лукашэнка ў Абхазіі.
Фота:presidentofabkhazia.org

У справе візіту Лукашэнкі ў Абхазію ў грузінскім грамадстве меркаванні падзяліліся. Нібыта ўсё і згаджаюцца ў тым, што паехаў ён туды паводле загаду/заданні Пуціна, а вось навошта, то тут падзел меркаванняў. Георгій Мчэдлішвілі, асацыяваны прафесар універсітэту Еўропы ў Тбілісі ў размове з «Белсатам» звяртае ўвагу, што некаторыя ў Грузіі лічаць, Лукашэнка прыехаў, каб угаварыць абхазскае кіраўніцтва саступіць Уладзіміру Пуціну дачу з прылеглай тэрыторыяй у Бічвінта/Піцунда. Пуцін даўно хоча атрымаць сабе гэтыя тэрыторыі.

Таксама гучыць меркаванне, што Лукашэнка прапанаваў Абхазіі пачаць дамаўляцца з Тбілісі аб стварэнні канфедэратыўнай дзяржавы. Нешта кшталту, што Пуцін губляе Каўказ, Арменія і Азербайджан хутка падпішуць дамову і Маскве ў гэтых краінах рабіць будзе ўжо няма чаго – карабахскі канфлікт галоўная зброя Расеі ў гэтых дзвюх краінах. А вось Грузію, амаль ручную, якая баіцца Расеі і таму ідзе на вялікія саступкі, трэба будзе ўтрымаць. Гэта можна будзе зрабіць «малой крывёй» з дапамогай «падарунку»: абставіць справу так, што Абхазію і Паўднёвая Асеція нібы вяртаюцца ва ўлонне Грузіі з дапамогай канфедэратыўнай прылады, і ўзамен Расея можа атрымаць усю Грузію.

«Асабіста я лічу другую, «геапалітычную» версію, надуманай, хоць і цалкам яе не выключаю, прывёў яе як частку дыскурсу на гэтую тэму. Але акрамя гэтага некаторыя лічаць, што візіт стаў першым крокам да ўступлення Абхазіі ў«саюзную дзяржаву» Расея і Беларусі.

Лукашэнка доўгі час не хацеў прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асецію як незалежныя дзяржавы, бо ён лавіраваў паміж Захадам і Расеяй. Але цяпер, пасля рэпрэсіяў 2020 года – падаўлення пратэстаў пасля выбараў – Расея цалкам зрабіла палітычны »аншлюс« Беларусі, і прымушае Лукашэнку ісці на такія крокі. Тым больш у Расеі справы на ўкраінскім фронце ідуць кепска, і трэба перакрыць гэта добрай навіной. Уступленне Абхазіі ў саюзную дзяржаву і прызнанне незалежнасці Беларуссю – безумоўна добрыя навіны», – кажа Георгій Мчэдлішвілі.

Разбор
Лукашэнка ў Абхазіі – што гэта было? Спрабуем з экспертамі зразумець вельмі дзіўны візіт
2022.09.29 22:21

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў