Што вядома пра забітага сілавікамі Андрэя Зельцара


Андрэй Зельцар.
Фота: andrewzeltser / Instagram

28 верасня ў Менску падчас рэйду сілавікоў жыхар сталіцы Андрэй Зельцар даў ім адпор. У выніку загінуў працаўнік КДБ і сам Андрэй. Родныя і блізкія Андрэя Зельцара кажуць, што ён не мог паступіць іначай.

Загінуламу падчас нападу працаўнікоў КДБ Андрэю Зельцару 31 год. Вядома, што ён працаваў у «EPAM Systems» вядучым аналітыкам службы падтрымкі. Андрэй вёў актыўны лад жыцця, займаўся спортам. У ягоных сацсетках шмат фотаздымкаў з фехтаванняў, паходаў. Мужчына цікавіўся трыятлонам, браў удзел у спаборніцтвах.

Зельцар – кандыдат у майстры спорту па рапіры, апошнім часам трэнаваўся на шаблі. Займаўся ў аматарскім клубе. Тройчы на тыдзень хадзіў на трэніроўкі.

Андрэй Зельцар.
Фота: andrewzeltser / Instagram

Таксама ў ягоных акаўнтах ёсць фота стрэльбы, з якой верагодна, ён страляў у спецслужбоўцаў. Вядома, што зброяй мужчына валодаў легальна, плаціў унёскі ў «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Інтэрв’ю
«Андрэй не мог не даць адпор». Размова з сябрам забітага сілавікамі менчука
2021.09.29 15:26

Знаёмыя кажуць пра яго толькі станоўча, на хоць якія праблемы з сілавымі структурамі ён не наракаў. У сацсетках ён пісаў і пра палітычныя падзеі ў краіне, публікаваў фотаздымкі з бел-чырвона-белым сцягам.

«8-ы дзень барацьбы за лепшую будучыню для сваёй краіны. Больш за 7000 людзей затрыманыя, некалькі загінулі, праваахоўныя органы сярод белага дня выкрадаюць людзей, нелегітымны прэзідэнт робіць выгляд, што нічога не адбываецца. Таварышы беларусы, як вашыя дзяды перамаглі ў вайне? У іх таксама быў страх выходзіць з дому? У іх таксама быў страх адказаць фашыстам? Думаю, страх быў. Але яны неяк змагаліся са сваім страхам, іначай бы мы цяпер хадзілі пад фашысцкімі штандарамі. Чаго баіцеся цяпер?» – напісаў Андрэй Зельцар летась 17 жніўня у сваім Instagram.

Андрэй Зельцар.
Фота: andrewzeltser / Instagram

Аднакласнік Андрэя Зельцара лічыць абсурдным тое, што Андрэй нібыта мог быць звязаны з тэрарыстычнай дзейнасцю.

«У дзяржавы логіка цяпер такая: вы апрыёры ўсе тэрарысты, мы да ўсіх прыйдзем, а потым разбярэмся. Андрэй ніколі б не забіў, каб проста забіць. Але ён мог даць адпор, так. Тут да яго нахабна ламіліся незразумела хто, і Андрэй быў бы не Андрэй, калі б не зрабіў так, як зрабіў. Ён малайчына і паступіў слушна. Я б зрабіў гэтак жа сама».

Андрэеву жонку завуць Марыя Успенская, піша Zerkalo.io. Ёй 40 гадоў. З Андрэем Зельцарам яны ажаніліся ў 2011 годзе, для жанчыны гэта другі шлюб. Працавала прадавачкай у сетцы крамаў «Міла». Сям’я выхоўвала васьмігадовага сына Уладзіслава. У момант здарэння хлопчык быў у школе. Жонка Зельцара затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве.

Hавiны
BYPOL назваў імя супрацоўніка КДБ, забітага ўчора ў Менску
2021.09.29 12:57

Былыя сілавікі з ініцыятывы «BYPOL» паведамілі, што ва ўчорашнім інцыдэнце з сілавым пранікненнем супрацоўнікаў КДБ у жытло менчука Андрэя Зельцара браў удзел і загінуў баец групы «А» КДБ Федасюк Дзмітрый Юрʼевіч, 1990 года нараджэння. Ягоная маці, як адзначае BYPOL, Федасюк Таццяна Мікалаеўна – кіраўніца аднаго з падраздзяленняў цэнтральнага апарату КДБ.

Hавiны
Беларусы пачалі страляць адно ў аднаго ў «Год народнага адзінства». Эксперты пра трагедыю на Якубоўскага
2021.09.29 14:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў