Пад Маладзечна затрымалі трох чалавек, на іх рахунку дзясяткі аўта злачынстваў


МУС падазрае затрыманых у серыі крадзяжоў і рабаванні аўтамабіляў у Ашмянах, Смаргоні, Лагойску, Смалявічах, Жодзіна, Барысаве, Дзяржынску, Мядзелі, Маладзечна, Менску і Менскім раёне.

Па інфармацыі следства, з салонаў і багажнікаў скрадзеных машын затрыманыя забіралі каштоўныя рэчы, магнітолы і акустыку, інструменты, а таксама паліва і акумулятары. Калі аўта атрымлівалася завесці, то злачынцы зганялі іх і ладзілі «ралі», разбівалі і проста кідалі іх.

«Сёння вядома мінімум аб 5 згонах і 30 крадзяжах з аўтамабіляў, учыненых фігурантамі. У дачыненні да іх следчымі распачатыя крымінальныя справы », – распавялі ў ведамстве.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў