Сёлета пасля 4-гадовага перапынку адбудзецца фестываль беларускага кіно «Bulbamovie». Фэст пройдзе 12-14 лістапада ў варшаўскім кінатэатры «Iluzjon». Прыём заявак на ўдзел у фэсце працягнецца да 25 кастрычніка.
Варшаўскі фестываль беларускага кіно «Bulbamovie» адновіцца пасля 4 гадовага перапынку і адбудзецца 12-14 лістапада ў варшаўскім кінатэатры «ІIluzjon».
Стваральнікі фэсту запрашаюць ахвочых падаваць заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве. Свае мастацкія і дакументальныя стужкі можна даслаць да 25 кастрычніка.
Фестываль беларускіх відэа і кінафільмаў «Bulbamovie» узнік у 2011 годзе. Заснавальнікам і арганізатарам кінафэсту з’яўляецца Януш Гаўрылюк, выпускнік факультэту беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце, журналіст тэлеканалу «Белсат».
Фестываль пройдзе пры медыйным падтрыманні «Белсату».
СК belsat.eu