За месяц Беларусь страціла больш за тысячу працаўнікоў


Белстат паведаміў, што ў ліпені ў эканоміцы былі занятыя 4 147 000 асобаў. Гэта на тысячу меней, чымся было ў чэрвені. Ад пачатку года Беларусь страціла 26 000 работнікаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: maz.by

Лік асобаў, занятых у эканоміцы, працягвае зніжацца ў Беларусі. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у ліпені ў краіне было 4 147 000 работнікаў. Гэта на 1100 меней, чымся ў чэрвені.

У студзені сёлета ў беларускай эканоміцы былі занятыя 4 173 000 асобаў. Такім чынам, з пачатку года лік работнікаў скараціўся на 26 000. А калі параўноўваць з студзенем 2020 года, то працаўнікоў у Беларусі паменела на 183 000 ‒ болей, чымся жыве ў Баранавічах.

Белстат лічыць занятымі ў эканоміцы ўсіх, хто займаецца працоўнай дзейнасцю, звязанай з вытворчасцю тавараў ці надаваннем паслугаў за ўзнагароджанне ці за аплату ў натуральным выражэнні, або проста дзеля атрымання прыбытку. Чаму колькасць такіх асобаў пастаянна скарачаецца, Белстат не тлумачыць.

Hавiны
Колькасць вакансіяў у Беларусі пабіла антырэкорд. Але ці ёсць каму іх запоўніць?
2023.08.27 11:49

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў