З пачатку году беларуская эканоміка страціла 25 тысячаў працаўнікоў


З пачатку 2023 году беларуская эканоміка страціла 24,8 тысячаў працаўнікоў. За месяц колькасць асобаў, занятых у эканоміцы, зменшылася на 2,6 тысячы, паведамляе Белстат.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рабочыя на будоўлі.
Фота: Pxhere.com / CC0

Паводле падлікаў Белстату, у эканоміцы Беларусі ў чэрвені было занята 4 млн 148,1 тысячы чалавек. Для параўнання, у траўні была на 2,6 тысячы працаўнікоў болей. Скарачэнне колькасці занятых у эканоміцы запавольваецца. У траўні і красавіку колькасць працаўладкаваных беларусаў змяншалася адпаведна на 13,1 тысячы і на 12,1 тысячы.

Беларускія чыноўнікі лічаць, што «глабальных, сур’ёзных праблем на рынку працы няма». Але на працягу каляндарнага году колькасць занятых у эканоміцы Беларусі скарацілася на 58,9 тысячы

Аналітыка
Колькасць занятых у эканоміцы ў сакавіку вырасла, але гэта часовая з’ява, а не новы трэнд
2023.05.01 08:30

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў