Оляф Шольц заклікаў да кардынальнай рэформы ЕЗ, каб падрыхтавацца да ўступлення ў звяз новых краінаў


Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц заявіў, што краіны Заходніх Балканаў, Украіна, Малдова і Грузія павінны зрабіцца часткай Еўразвязу. Але для гэтага патрэбныя кардынальныя рэформы ЕЗ. Пра гэта канцлер казаў падчас прамовы 29 жніўня ў Карлавым універсітэце ў Празе, піша dw.com.

«У гэтыя дні зноў паўстае пытанне пра тое, дзе ў будучыні будзе праходзіць раздзяляльная лінія паміж свабоднай Еўропай і неаімперыялістычнай аўтакратыяй», – сказаў Оляф Шольц.

Федэральны канцлер паабяцаў таксама, што Нямеччына будзе і надалей дапамагаць Украіне бараніцца ад расейскай агрэсіі і ўжо бліжэйшымі тыднямі перадасць ёй сучаснае ўзбраенне: сістэмы супрацьпаветранай абароны, радары, беспілотнікі ды іншае.

Вяртаючыся да тэмы Еўразвязу, Шольц казаў пра неабходнасць рэфармавання Еўрапарламенту, у прыватнасці сістэмы прыняцця рашэнняў у сферы вонкавай і падатковай палітыцы. Канцлер выказаўся за адмену адзінагалоснага прыняцця рашэнняў, нават у такіх выпадках, калі гэта будзе мець наступствы для Нямеччыны.

Hавiны
«Дзяцюк, які не разумее ў палітыцы». Лукашэнка пакрыўдзіўся на Шольца, які сказаў, што Пуцін хоча захапіць Беларусь
2022.08.26 16:31

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў