У Беларусі вырашылі абмежаваць кошты на будматэрыялы


Спілаваныя дрэвы.
Фота: Белсат

Пастановай Мінбудархітэктуры зацверджаны парадак рэгулявання цэн на будматэрыялы, вырабы і канструкцыі. Дакумент уступае ў моц з 1 верасня.

Рашэнне ўстанаўлівае гранічны нарматыў рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, што падлягае ўключэнню ў цэны на будаўнічыя матэрыялы, вырабы, канструкцыі згодна з зацверджаным пералікам з 33 пазіцый.

Для юрыдычных асоб і ІП такі нарматыў складае 20% да планавага сабекошту без уліку транспартных выдаткаў; для юрыдычных асоб і ІП, якія выконваюць функцыю падрадчыка, для ўласнага выкарыстання (акрамя будаўніцтва гаспадарчым чынам) – 15%.

Увезеныя ў Беларусь будматэрыялы, вырабы і канструкцыі юрасобы і ІП могуць прадаваць з надбаўкай у 10% да кантрактнага кошту. У кошт таксама можна ўключаць выдаткі на імпарт, крэдыты, страхаванне і транспартаванне.

Максімальная аптовая надбаўка складзе 10%.

Hавiны
Афіцыйныя прафсаюзы б’юць трывогу: моцна выраслі кошты на будаўнічыя матэрыялы
2021.06.16 15:53

МГ belsat.eu

Стужка навінаў