«Тыранам – смерць». На браме рэзідэнцыі амбасадара Беларусі ў Вільні з’явілася пасланне


Надпіс на браме рэзідэнцыі беларускага амбасадара ў Вільні.
Фота: МотолькоПомоги / Twitter

Невядомыя 29 жніўня пакінулі пасланне на браме рэзідэнцыі амбасадара Беларусі ў сталіцы Літвы. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.

«Палітвязням – свабоду. Тыранам – смерць», – напісана на браме ў Вільні.

Hавiны
Літва таксама скарачае колькасць беларускіх дыпламатаў у Вільні
2021.07.07 18:42

Нагадаем, што 7 ліпеня ў адказ на працяг «сістэматычных і недружалюбных дзеянняў» Беларусі ў дачыненні Літвы часовы павераны ў справах Беларусі быў выкліканы ў літоўскае Міністэрства замежных справаў.

Да паўночы 12 ліпеня дыпламатычны склад амбасады Беларусі ў Літве мусіў быць скарочаны да аднаго супрацоўніка дзеля выканання консульскіх функцыяў. Таксама маглі застацца не больш як тры працаўнікі пасольства для адміністрацыйных і тэхнічных функцыяў.

МГ belsat.eu

 

Стужка навінаў