Поўны правал. Хакейная зборная Беларусі не змагла адабрацца на Алімпійскія гульні


Хакеісты зборных Беларусі і Славакіі.
Фота: hockey.by

У вырашальным матчы Алімпійскай кваліфікацыі 29 жніўня беларусы ў Браціславе саступілі з лікам 1:2 камандзе Славаччыны, якая і паедзе ў Пекін.

Нагадаем, што на Алімпійскія гульні беларускія хакеісты ездзілі тройчы, і найлепшым вынікам стала чацвёртае месца ў 2002 годзе. Апошні раз на зімовых Алімпійскіх гульнях беларусы гулялі больш за адзінаццаць гадоў таму, у Ванкувэры-2010, дзе занялі дзявятае месца.

Гэтаю вясною зборная Беларусі паехала на чэмпіянат свету пад кіраўніцтвам зацятага прыхільніка Лукашэнкі – Міхаіла Захарава. Турнір скончыўся поўным правалам. Каманда прайграла пяць матчаў з шасці пры розніцы закінутых шайбаў 10:29, заняла 15-е месца.

Hавiны
Хакейная зборная Беларусі спрабуе трапіць на Алімпіяду ў Пекін: пачалі з сенсацыйнай паразы ад Польшчы
2021.08.26 19:51

У тым ліку ў стартавым матчы алімпійскай кваліфікацыі беларусы сенсацыйна і першы раз у сваёй гісторыі саступілі Польшчы 0:1, а потым перагулялі каманду Аўстрыі 5:2. А вось суседзі беларусаў каманда Латвіі і ўпершыню ў гісторыі каманда Даніі выйгралі свае адборачныя турніры і паедуць у Пекін. Зімнія Алімпійскія гульні пройдуць з 4 па 20 лютага наступнага году.

Але зборнай пашчасціла: сёлета ў слабейшы дывізіён ніхто не вылятаў. А вось Захараў вылецеў са зборнай – вернасць прэзідэнту не дапамагла. А ўся ўлада ў беларускім хакеі перайшла да 51-гадовага канадца Крэйга Ўудкрафта. Ён прыехаў у Менск у 2019 годзе, каб узначаліць менскае «Дынама». Цяпер у ягоных руках не толькі клуб, а яшчэ і нацыянальная зборная Беларусі. Паглядзім, якая цяпер будзе рэакцыя на чарговы правал.

Hавiны
Лукашэнка даручыў урэзаць заробкі ў спорце, у тым ліку футбалістам і хакеістам
2021.08.27 14:18

АС/МГ belsat.eu

Стужка навінаў